be
pdf

Выбраныя творы

Адважны Вінцук

У кнізе прадстаўлены найбольш значныя творы вядомага беларускага пісьменніка-святара, айца-марыяніна Язэпа Германовіча (1890–1978), увайшоўшага ў беларускую літаратуру пад псеўданімам Вінцук Адважны. Шматграннасць яго творчай асобы прадстаўляюць творы паэзіі, прозы, а таксама ўспаміны, публіцыстыка і лісты, напісаныя ім у ранні перыяд творчасці (віленска-друйска-харбінскі) і позні, эміграцыйны, калі пасля перажытых рэпрэсій ён жыў у Лондане (Марыян Гаўз). Сярод іх такія знакамітыя ў свой час творы, як вершы з віленскага зборніка «Беларускія цымбалы» (1933), напісаная ў Харбіне, а выдадзеная ў Вільні аповесць «Хлапец» (1935), успаміны з лагернага жыцця «Кітай, Сібір, Масква» (1962). Упершыню друкуюцца лісты і ўспаміны пра бацькоў з лонданскага архіва паэта. Пяцьдзесят восьмы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Кнігазбор
Выдавецкая сэрыя: Мастацкая літаратура
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2011
  • Рэдактар: Багдановіч Ірына
  • Выдавец: Кнігазбор
  • Памеры: 592 с.: [8] с. іл.
  • ISBN: 978-985-6976-82-0
  • Катэгорыя: Гісторыя, Мастацкая літаратура, Рэлігія, Грамадзтва, Біяграфіі
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Прыватны каталёг
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org