- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Бібліятэчцы часопіса «Дзеяслоў» у выдавецтве «Кнігазбор» пабачыў свет новы зборнік пісьменніцы, крытыка, журналіста Людмілы Рублеўскай, куды ўвайшлі вершы, а таксама іранічныя мемуары «Бестыярый майго савецкага дзяцінства». Філасофія, інтэлектуальнасць, шлях ад пафасу да горкай усмешкі і незнішчальны нацыянальны рамантызм — тое, што знаходзіцца ў цэнтры ўвагі аўтаркі і яе чытачоў. У выданні сабраныя, як паведамляе анатацыя, “гістарычныя вершы-міфы пра Беларусь старасвецкую і рыцарскую, умоўныя вершы-“дакументы” пра Беларусь інсургенцкую, расстраляную… І рэаліі Беларусі сённяшняй, фантасмагарычныя і трагедыйныя, калі часам ратуе толькі іронія”.