- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ужо ў восем гадоў у хлопчыка пачалі праяўляцца здольнасці да музыкі, асабліва да гармоніка. Не марнуючы часу, бацька купіў Петрыку «хромку», ігрой на якой ён авалодаў вельмі хутка. Пазней быў куплены баян «Іскра» з вельмі галасістым разлівам, гучанне якога было падобна да гуку акардэона. Аднак авалодаць ігрой на такім складаным інструменце Петрыку самому было вельмі цяжка, таму бацька знайшоў яму баяніста з той жа вёскі, дзе і сам працаваў у калгасе кладаўшчыком. Гэты баяніст быў акампаніятарам у мясцовым клубе і валодаў інструментам вельмі добра. Прытым яшчэ быў блізкім сваяком. Генадзь Пясчанскі, Гукі ў цемры, фрагмент)