be

Дзярновіч Алег

Дзярновіч Алег

Нарадзіўся ў 1966 годзе ў Мінску. У 1990 г. скончыў Гістарычны факультэт Беларускага Дзяржаўнага Універсітэту (Мінск). Працаваў археолагам у Беларускім Рэстаўрацыйна-Праектным Інстытуце, супрацоўніцтва з якім распачаў яшчэ на старэйшых курсах універсітэту. Даследваў гістарычны цэнтр Мінска, Бярозаўскі кляштар картузаў, палац Сапегаў у Ружанах, удзельнічаў у раскопках Крэўскага замка.

У 1992 г. паступіў у аспірантуру пры Інстытуце гісторыі Акадэміі Навук Беларусі, падрыхтаваў і абараніў дысертацыю кандыдата гістарычных навук (PhD) на тэму “Дакументальныя крыніцы па гісторыі палітычных адносін Вялікага Княства Літоўскага і Лівоніі ў канцы XV – першай палове XVI cтcт. (Сістэматызацыя і актавы аналіз)”. І надалей працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі старшым навуковым супрацоўнікам. Галоўныя тэмы навуковых інтарэсаў: гісторыя краін Балтыйскага рэгіёна, крыніцазнаўства гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і Беларусі, Метрыка ВКЛ. З 2001 г. заснавальнік і галоўны рэдактар навуковага альманаха “Metriciana: Даследаванні і матэрыялы Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага”. Стажыраваўся ў Варшаўскім і Віленскім універсітэтах, Вышэйшай Школе Сацыяльных Даследаванняў (EHESS, Парыж). Апроч беларускай працы апублікаваны на англійскай, літоўскай, нямецкай, польскай, расійскай, украінскай мовах. Выступаў з лекцыямі ў Віленскім, Санкт-Пецярбургскім, Познанскім імя Адама Міцкевіча ўніверсітэтах. Ад верасня 2009 г. таксама выкладае ў Магілёўскім Дзяржаўным Універсітэце імя А. Куляшова (дацэнт Кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін).

У 1990-х гадах распачаў супрацоўніцтва з незалежнай беларускай прэсай, публікаваўся ў газетах “Свабода” і “Наша Ніва”, быў адказным сакратаром рэдакцыі газеты “Наша Ніва”. У 1998 г. заснаваў праект “Архіў Найноўшае Гісторыі”, мэта якога – збіранне інфармацыі па гісторыі беларускага грамадства ў другой палове ХХ ст., найперш у сферы нонканфармізму. Вынікам дзейнасці праекта сталі адпаведныя даведнікі, якія дазволілі па новаму паглядзець на найноўшую гісторыю беларускага грамадства.

Дзярновіч Алег. Выданьні

Хрышчэнне нацыі

Хрышчэнне нацыі

Масавыя акцыі 1988—2009
Дзярновіч Алег, Ігнацік Кірыла, Казакевіч Андрэй, Мельянцоў Дзянiс, Нядзвецкі Міхал, Чыжова Таццяна, Шумскі Ян, Ягораў А.

Гэтая кніга складаецца з трох частак. Група палітолагаў на чале з доктарам палітычных навук Андрэем Казакевічам ажыццявіла аналіз вулічнай актыўнасці беларусаў у 1988—2009 гадах. Кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч дапоўніў яго малавядомымі гістарычнымі дакументамі. Нарэшце, рэдактары падабралі... Болей »

Silva rerum nova
pdf

Silva rerum nova

Штудыі ў гонар 70-годдзя Георгія Я. Галенчанкі
Дзярновіч Алег, Семянчук Альбіна - укладальнікі

Кнігу склалі навуковыя працы вучняў і калег праф. Галенчанкі – вядомага беларускага медыевіста і кнігазнаўцы. Аўтары публікацый – беларускія, літоўскія, польскія, расійскія, украінскія гісторыкі і філолагі. Тэматыка артыкулаў зборніка прысвечана гісторыі і гісторыі культуры Беларусі, Вялікага Княства... Болей »

Нонканфармізм у Беларусі: 1953-1985
pdf

Нонканфармізм у Беларусі: 1953-1985

Даведнік
Дзярновіч Алег, аўтар-уклад

Даведнік прысвечаны гісторыі нонканфармізму і грамадскай думкі ў Беларусі ў другой палове XX ст. і распавядае пра персаналіі, арганізацыі, незалежныя выдавецкія ініцыятывы. Храналагічныя рамкі даведніка даволі выразныя: 1953—1985 гады. Сама гэта эпоха не аднародная і змяшчае ў сабе перыяд пераходу ад... Болей »

"... in nostra Livonia"

"... in nostra Livonia"

Дакументальныя крыніцы па гісторыі палітычных адносінаў паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Лівоніяй у канцы XV - першай палове XVІ стст. Сістэматызацыя і актавы аналіз
Дзярновіч Алег

У цэнтры ўвагі аўтара манаграфіі - гісторыя ўзаемадачыненняў паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Лівоніі ў канцы XV - першай палове XVI стст. Тэма гэтая пададзена праз прызму дакументальных крыніц. Таму шмат увагі ў кнізе надаецца методыцы даследавання, а менавіта фармулярнаму аналізу актаў. Апроч таго... Болей »

Рэабілітацыя
pdf

Рэабілітацыя

Зборнік дакументаў і нарматыўных актаў па рэабілітацыі ахвяраў палітычных рэпрэсіяў 1920-1980-х гадоў у Беларусі
Дзярновіч Алег, укладальнік

У гісторыка-юрыдычным зборніку “Рэабілітацыя” сабранае і сістэматызаванае заканадаўства, паводле якого ў БССР і СССР у 1920—1980-х гадах адбываліся палітычныя рэпрэсіі. Праследжаная таксама гісторыя рэпрэсіўных органаў і іх трансфармацыі. У храналагічным парадку пададзенае заканадаўства СССР па рэабілітацыі... Болей »

Лёс Крэва
pdf

Лёс Крэва


Дзярновіч Алег, Трусаў Алег, Чарняўскі Ігар

У кнізе асвятляецца гісторыя аднаго з найцікавейшых мястэчак Беларусі. Менавіта тут адбываліся падзеі, што вызначылі лёс краіны на многія стагоддзі. Чытач даведаецца пра напаўлегендарную Нальшанкую зямлю, пра своеасаблівасць Крэўскага замка — улюбёнай рэзідэнцыі вялікіх князёў літоўскіх, атрымае звесткі... Болей »

Пяты Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі

Пяты Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі

Працоўныя матэрыялы

Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі быў заснаваны 6 кастрычніка 2010 года ў г. Коўна (Літва) на сустрэчы прадстаўнікоў беларускай і літоўскай акадэмічнай і экспертнай супольнасці. Кангрэс ініцыяваны як штогадовая сустрэча беларускіх і замежных навукоўцаў, экспертаў, аналітыкаў, прадстаўнікоў... Болей »

Чацвёрты Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі

Чацвёрты Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі

Працоўныя матэрыялы

Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі быў заснаваны 6 кастрычніка 2010 года ў г. Коўна (Літва) на сустрэчы прадстаўнікоў беларускай і літоўскай акадэмічнай і экспертнай супольнасці. Кангрэс ініцыяваны як штогадовая сустрэча беларускіх і замежных навукоўцаў, экспертаў, аналітыкаў, прадстаўнікоў грамадскіх... Болей »

Гарадзенскі соцыум 2013. Гісторыя і памяць. XV – XX стст.
pdf

Гарадзенскі соцыум 2013. Гісторыя і памяць. XV – XX стст.

Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гародня, 9-10 лістапада 2013 г.)

Матэрыялы зборніка Гарадзенскі соцыум прысвечаныя пераважна палітычнай і сацыяльнай гісторыі Гародні ды іншых гарадоў Беларусі. Галоўным героем зборніка з’яўляецца гараджанін як суб’ект лакальнай гісторыі, а таксама гісторыка-культурнае асяроддзе, у якім праходзіла яго жыццё. Кніга адрасаваная ўсім... Болей »

Праблемы інтэграцыі і інкарпарацыі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў перыяд ранняга Новага часу
pdf

Праблемы інтэграцыі і інкарпарацыі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў перыяд ранняга Новага часу

матэрыялы міжнароднай навуковай канференцыі, прысвечанай 440-годдзю Люблінскай уніі (Мінск, 15―17 кастрычніка 2009 г.)

Выйшаў з друку доўгачаканы зборнік матэрыялаў міжнароднай навуковай канферэнцыі "Праблемы інтэграцыі і інкарпарацыі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў перыяд ранняга Новага часу" , якая праводзілася з нагоды 440-х угодкаў заключэння Люблінскай уніі паміж Польскай Каронай і Вялікім Княствам Літоўскім.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org