- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Лявон Вашко - празаiк, драматург, лiтаратуразнаўца з невялікага гарадка Масты, што на Гарадзеншчыне. У сваёй кнізе «Гістарызацыя свядомасці» робіць гунтоўны аналіз і беларускай літаратуры, і наогул беларусшчыны на пачатку ХХ стагоддзя. У кнізе увага звернута не толькі на саму літаратуру, але і на мову, як часцінку культуры, адну са ствараючых свядомасць і тоеснасць. Жывая мова, выкарыстаная ў дадзенай навуковай публіцыстыцы робіць яе зразумелай нават непадрыхтаванаму чытачу. Цікавы падыход да словамовы, да словаўтварэння, да выкарыстання гутарковых зваротаў дадае каларытнасці ўсёй працы. Каб прадэманстраваць, варта прывесці фрагмент тэксту, які прымушае ўзяцца за гэту публікацыю і трымае пры ёй да канца, прымушае ізно і ізноў вяртацца да прачытанага. «Толькi небадумнасць дае чалавеку жаданае, схаванае ў падспудных неспатольных памкненнях да самаасобнiцтва адчуванне пустоты; якраз у пустэльнi, пасля ўцёкаў з супольнабыту, прагна i прасякальна адчуваеш сябе: усё агульнае, неабдымнае, узаемазлучанае робiцца далёкаю часткаю душы.» (Н.Г.)