be

Карповіч Лявон

Карповіч Лявон

Лавон Карповіч - Нарадзіўся ў Ваўкавыску ў 1944 годзе.

Беларускі краязнаўца і філятэліст, былы настаўнік матэматыкі. Жыве ў мястэчку Луна.

Аўтар кніг „Маё мястэчка Луна-Воля” (2016), „Беларускія паштовыя маркі: ад пачатку да эміграцыі і Незалежнасьці” (2017), „Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі” (2019), „Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі” (2021).

Удзельнічае ў філятэлістычных выставах з калекцыямі: „Біблейскія гісторыі”, „Гісторыя маёй краіны”, „Абняла мяне Беларусь”, „Архітэктурныя мэлёдыі Беларусі”.

Карповіч Лявон. Выданьні

Маё мястэчка Луна-Воля
pdf

Маё мястэчка Луна-Воля


Карповіч Лявон

Кніга паўстала як краязнаўчыя артыкулы аб цудоўным мястэчку з цікавай старажытнай гісторыяй, амаль невядомай яго жыхарам. Забытыя і напаўзабытыя падзеі, зьвязаныя з мястэчкам Луна-Воля, складаюць зьмест кнігі. Але не толькі яны. Бо тое, што адбываецца на нашых вачах, праз некаторы час становіцца гісторыяй... Болей »

Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі
pdf

Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі

Развагі над зьместам Бібліі
Карповіч Лявон

Кніга «Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі» — вынік жаданьня спазнаць сэнс зьместу Бібліі пры дапамозе мастацкіх твораў, выявы якіх разьмешчаны на паштовых марках розных краін сьвету. У кнізе каля ста артыкулаў і прыблізна 800 ілюстрацый. І яшчэ спроба маіх разважаньняў... Болей »

Беларуская паштовая марка
pdf

Беларуская паштовая марка

ад вытокаў да эміграцыі і Незалежнасьці
Карповіч Лявон

Пад вокладкай гэшай кніжачкі ўпершыню сабрана разам амаль усё, што вядома пра Беларускія маркі ў перыяд ад першай маркі ў часы Беларускай Народнай Рэспублікі да першай маркі ў Незалежнай Рэспубліцы Беларусь. Гісторьія паштовай маркі неразрыўна зьнітаваная з гісторьіяй краіны і яе народа. Ёй прыходзіцца... Болей »

Грамадзянская адукацыя ў Польшчы і Беларусі
pdf

Грамадзянская адукацыя ў Польшчы і Беларусі


Распавялі мне калісці гісторыю пра аднаго польскага мужыка, які на зломе І9-20 стагоддзяў пражыў колькі часу ў Амерыцы. Па вяртанні пытаюцца ў яго, ці падабалася яму ў той Амерыцы. Выявілася, што ўсё яму падабалася, але з адным выняткам. - З якім выняткам? - Пэўна ведаеце, што там, у той Амерыцы існуе... Болей »

Дзеяслоў 97
pdf

Дзеяслоў 97

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »

Запісы 36
pdf

Запісы 36

Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва

“Запісы” — навукова-папулярны альманах, прысьвечаны гісторыі й сучаснасьці беларускага замежжа, выданьне Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. Выдаецца ад 1952 году. Першыя 6 тамоў у 1952—1954 гг. выйшлi ў Нью-Ёрку; 5 наступных — у 1962—1970 гг. друкавалiся ў Мюнхэне. З 12-га (1974) да 24-га (1999)... Болей »

Homo historicus 2012
pdf

Homo historicus 2012

Гадавiк антрапалагiчнай гiсторыi
Смалянчук Алесь, рэд.

Homo Historicus 2012 працягвае традыцыю гісторыка-антрапалагічнага падыходу да вывучэння мінулага Беларусі, якую распачалі першыя тамы гадавіка (Homo Historicus 2008 i Homo Historicus 2009). Традыцыйная для гадавіка праблема Чалавека ў беларускай гісторыі ў матэрыялах чарговага тома спалучаецца з даследаваннямі... Болей »

Сцежкамі Мастоўшчыны 3 / 2008

Сцежкамі Мастоўшчыны 3 / 2008

Гісторыка-краязнаўчы часопіс

Цяжка ўявіць, з якіх старадаўніх часоў на тэрыторыі Мастоўшчыны жылі людзі. Хто яны, чым займаліся тыя, хто ступаў па нашай зямлі стагод­дзе, пяць ці нават тысячы гадоў таму? Па сённяшні дзень знаходзяць мае землякі помнікі каменнага веку. Калі мы прыпыніліся ў вёсцы Выгода, мясцовы настаўнік расказаў... Болей »

Сцежкамі Мастоўшчыны 2 / 2007

Сцежкамі Мастоўшчыны 2 / 2007

Гісторыка-краязнаўчы часопіс

Краязнаўцамі Мастоўшчыны была зроблена спроба па ініцыятыве Язэпа Палубяткі падоўжыць традыцыі “Праменьчыка”. У лістападзе 2006 г. пабачыў сьвет, на вялікі жаль, адзіны нумар гісторыка-краязнаўчага часопіса “Сцежкамі Мастоўшчыны”. Зварот да чытачоў у часопісе быў многаабяцальным. Але…, ідзе 2008 г.... Болей »

Літаратурная Беларусь 10-11
pdf

Літаратурная Беларусь 10-11

Культурна-грамадскі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»

Пакаяльная вечарына, абавязковая для нацыі 14 лістапада ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йяханэса Рау прайшоў літаратурны вечар, прысвечаны памяці рэпрэсаваных беларускіх пісьменнікаў з прэзентацыяй «Выбраных твораў» колішняга сталінскага зэка Сяргея Грахоўскага (кніга выйшла ў залатой серыі... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org