- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Падрыхтоўка рыцара абавязкова ўключала засваенне комплексу сігналаў, неабходных для вайсковага побыту, вартавой службы і арганізаванага ўдзелу ў бітвах. У «Слове пра паход Ігаравы» пра жыццё сапраўднага ваяра сказана, што ён народжаны пад вайсковымі трубамі: «под трубами повиты, под шлемами взлелеяны, с копья вскормлены». Пра каштоўнасць вайсковых музыкаў сведчыць тое, што пры абмене ваеннапалоннымі музыкаў залічвалі да афіцэраў. Нездарма Ф. Скарына ў прадмове да «Кнігі 2-га закону Маісеева» апісаў важнасць разумення рыцарамі сігналаў тр уб: «Некое же право — рицерское или военное, е же на войне соблюдаемо бываеть, яко справовати полки, знати своя места, розумети глас труб…». Музыкі былі важнай часткай вайсковай інфраструктуры, без іх вой ска было некіруемым. На барабанах, трубах, рагах, горнах, званах выконваўся ўвесь комплекс вайсковых сігналаў: вартавыя, баявыя (трывога, атака, адыход), маршавыя і парадныя. Музычныя сігналы служылі сродкам інфармацыі ў ваенным побыце: пад’ём, адбой, абед, пачатак малітвы і інш. Да рыцарскай музычнай культуры аднясем таксама і музыку шляхецкага асяроддзя, якая гучала ў мірны міжваенны час. (Прадмова, фрагмэнт)