be

Сасноўскі Зміцер

Сасноўскі Зміцер

Зміцер Сасноўскі
Нарадзіўся: 22.11.1974, Гомель.
Бацькі: Алег Сасноўскі і Валянціна Хадановіч.
Дзяды: Аўхім Хадановіч, Людміла Дворнік, Гурык Сасноўскі і Ніна Касцючэнка. Прадзеды: Ягор Хадановіч, Праксэда Хадановіч, Павел Дворнік, Марыя Лісоўская, Юзаф Сасноўскі, Анастасія Шыпінская, Іван Касцючэнка, Марыя Касцючэнка. Увесь род з Кармянскага раёна Гомельскай вобл.

1991 – скончыў СШ № 44 г. Гомеля, працаваў рэдактарам малатыражнай “Школьнай газеты”.
1992-1994 – старшыня Гомельскай арганізацыі “Талака”. Кіраўнік трэніровачнага працэсу ў Гомельскім аддзеле БЗВ (Беларускае згуртаванне вайскоўцаў).
1996 – скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсіт (гісторыка-юрыдычны ф-т).
1996-1997 – завочнае навучанне ў РІВШ (Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, спецыяльнасць – філасофія).
1996-2000 – выкладчык Кафедры філасофіі і культуралогіі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. 1997-1998 – этнаграфічныя экспедыцыі, заснаванне калекцыі музычных інструментаў.
1998 – стажыроўка ў Мадрыдскім каталіцкім універсітэце “Comillas” (Madrid University “Comillas”, programme Тempus/Таcis). Навучанне ў музычнага майстра D. Vucis (Латвія), заліковая праца – kokle (латгальскія гуслі).

1999 – стварэнне гурта Стары Ольса (www.staryolsa.com).
2000 – выкладчык сусветнай мастацкай культуры ў СШ № 19 г. Гомеля.
2001 – прадзюсар гастрольнага тура “Рок за перамены” – NRM, Крама, НейроДюбель, ТТ-34 (18 канцэртаў).
2001-2009 – загадчык Інфармацыйнага аддзела Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” (zbsb.org).
2004 – стажыроўка ў “Kolegium Europy Wschodniej”, праграма “Muzyka dawna” (Вроцлаў, Польшча).
2006 – стажыроўка ў United States Department of State, International Visitor Leadership Program, USА.
2006-дагэтуль – прадзюсар фестываля “Дударскі фэст”.

2006-2007 – рэжысёр дакументальнага фільма “Старыя інструменты Беларусі” (“Early Instruments of Belarus documentary”; асаблівая адзнака Фестываля этнічных культур, Філадэльфія, ЗША).
2008-2009 – прадзюсар гурта “LitvinTroll”, прадзюсар фестываля “Карнавал на Каляды”.
2009 – аўтар і вядучы праграмы “Рэнесанс”, FM-Авторадио.
2009-2013 – арт-дырэктар Турыстычнага агенцтва “Гісторыя-Тур”.
2009-дагэтуль – прэс-сакратар Таварыства рэтра-транспарта “Наша Перамога”.
2013 – Нацыянальная музычная прэмія.
2015-2017 – загадчык гістарычнага музея Дукорскага маёнтка.
2015-да цяпершняга часу – ІП Сасноўскі Дз.А., арганізацыя святаў.
2017-2018 – 4 канцэртныя туры па ЗША.
2018-да цяпершняга часу – аднаўленне апошняй беларускай каменнай карчмы-аўстэрыі ў в. Гіравічы (ля Ракава).

Выданні:
Сасноўскі З. “Гісторыя беларускіх музычных уплываў”. Мінск, 2009, “Медысонт”. 138 с.;
Сасноўскі З. “Гісторыя беларускай музычнай культуры ад першабытнасці да канца XVIII ст.” Мінск, 2010, “Харвест”. 415 с.;
Сасноўскі З. “Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага”. Мінск, 2010, “Беларускі кнігазбор”. 135 с.
Сасноўскі З. “Гісторыя беларускай музычнай культуры ад першабытнасці да канца XVIII ст.” Мінск, 2010, “Харвест”. 415 с.

Артыкулы 1998-1999:
Сосновский Д.О. Использование методов прикладной герменевтики в идентификации смысловых структур русских летописей.// Актуальные проблемы исследования язфка и речи. М-лы междун. науч. конф. Ч.2. Мн., 1998.
Сасноўскі Дз. БНР і развіццё нацыянальнай ідэі: урокі гісторыі.// М-лы навук.-практыч. канф., прысвеч. 81-й гадавіне абвяшч. Незалежнасці БНР. Гомель, 1999.
Сасноўскі Дз. Асобныя праблемы ўтварэння ВКЛ у кантэксце ідэі Сярэдняй Еўропы.// Беларусь-Украіна: гістарычныя шляхі і перспектывы. М-лы міжнар. навук. канф. Гомель, 1998.
Сосновский Д.О. Проблемы актуализации философского наследия в преподавании истории философии.// “Вышэйшая школа”. № 3-4. 1999.
Сасноўскі Дз.А. Выкарыстанне метадаў прыкладной герменеўтыкі ў ідэнтыфікацыі сэнсавых структур рускіх летапісаў.// Мова, літаратура, культура. М-лы міжнар. навук. канф. Ч.2. Мн., 1999.
Сасноўскі Дз. Пра ідэнтыфікацыю тэрміна “літва” ў канцы ХІІ-ХІІІ стст.// БГЧ. № 2. 1999.
Сосновский Д.О. Актуальные проблемы преподавания истории философии.// М-лы 53-й науч.-технич. конф. БГПА. Ч. 4. Мн., 1999.
Сасноўскі Зм. Этыка-прававое становішча асноўных пластоў насельніцтва ВКЛ ХVІ ст. Гісторыка-філасофскі аналіз.// Традыцыя беларускай дзяржаўнасці. Зборнік артыкулаў. Гомель, 2000.
Сасноўскі Дз.А. Адлюстраванне сацыяльнага і прававога становішча жанчыны ў тэкстах дакументаў ХV-ХVІ стст.// Национально-культурный компонент в тексте и языке. М-лы ІІ Междун. науч. конф. Ч. 1. Мн., 1999.

Сасноўскі Зміцер. Выданьні

Orden Vita. Ордэн Віта
epub

Orden Vita. Ордэн Віта


Сасноўскі Зміцер

Знакаміты музыка Зміцер Сасноўскі дэбютуе ў літаратуры. Паверце мне як першаму чытачу "Ордэна Віта": дэбют абяцае стаць паспяховым. Зміцер не толькі выдатна ведае падзеі і рэаліі мінулага, але прапануе свой нечаканы погляд на айчынную гісторыю і яе праекцыю ў будучыню. (Уладзімір Арлоў) /// Ідэя прыязнасці... Болей »

Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага
pdf

Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага


Сасноўскі Зміцер

Падрыхтоўка рыцара абавязкова ўключала засваенне комплексу сігналаў, неабходных для вайсковага побыту, вартавой службы і арганізаванага ўдзелу ў бітвах. У «Слове пра паход Ігаравы» пра жыццё сапраўднага ваяра сказана, што ён народжаны пад вайсковымі трубамі: «под трубами повиты, под шлемами взлелеяны... Болей »

Гісторыя беларускай музычнай культуры

Гісторыя беларускай музычнай культуры

Ад старажытнасці да канца ХVIII ст.
Сасноўскі Зміцер

Тэматычна і храналагічна сістэматызаванае выкладанне гісторыі беларускай музыкі ад старажытных музычных прылад да музычнай культуры ХVIII ст. Упершыню ўзняты тэмы вайсковай, сігнальнай і эпічнай музыкі, жыццё і дзейнасць на Беларусі заходнееўрапейскіх кампазітараў эпохі барока, класіфікацыя беларускіх... Болей »

Гісторыя беларускіх музычных уплываў
pdf

Гісторыя беларускіх музычных уплываў


Сасноўскі Зміцер

Дасьледваньне аўтарства Зьмітра Сасноўскага – першая грунтоўная спроба адсачыць уплыў беларускага музычнага мастацтва на на сусьветную музычную культуру. Дзякуючы плённай працы Зьміцер Сасноўскі – сам прафесійны музыка – вяртае ў нашу сьвядомасьць багацьце і значнасьць музычнага даробку беларусаў. Само... Болей »

Dudar 1 / 2012
pdf

Dudar 1 / 2012

Альманах Дударскага клуба Беларусі

Традыцыя язычковых інструментаў сягае ў першабытнае грамадства. Менавіта там зараджаліся традыцыі імітавання галасоў жывёлаў з дапамогай пішчыкавых прыстасаванняў, менавіта там ляжаць карані нашай багатай і старажытнай традыцыі дударства. Першыя музычныя практыкаванні былі сакральнымі дзеяннямі па імітацыі... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org