be
html

Залатыя дыскі беларускага рок-н-рола

Будкін Сяргей, Сьвярдлоў Павал, Жбанкоў Максім

Залатыя дыскі беларускага рок-н-рола Гэты праект — даніна павагі і дэманстрацыі любові да гэрояў беларускага музычнага нонканфармізму. Яго галоўная мэта — вылучыць асноўныя этапы разьвіцця рок-н-рола на Беларусі. І зрабіць гэта па магчымасьці аб'ектыўна. Пад беларускім рок-н-ролам аўтары разумеюць сучасны гарадзкі песенны фальклёр (перш за ўсе — у электрычнай вэрсыі), „сынтэтычны” прадукт, што атрымліваецца ад спалучэньня беларускай музычнай традыцыі і стылістыкі сусьветнай рок-культуры: ад біг-біта і хард-рока да панка і world music. З гэтае нагоды тут ёсьць „Песьняры” — але няма „Верасоў” (100%-вы „саўковы” ВІА), ёсьць Вайцюшкевіч — і няма Шалкевіча (паэта зь гітарай, адмысловага барда — але ня рокера). Гісторыя беларускага рока найбольш дасканала адлюстроўваецца ў аўтарскім музычным прадукце — альбомах і супольных праектах, дзе па-свойму адбіваецца своеасаблівасьці часу і культурнай сытуацыі. Гэтая кніжка — рух па сьлядох эпохі, гісторыя тэкстаў, а не чалавечых лёсаў. (30 гадоў — 20 альбомаў, Максім Жбанкоў, фрагмант)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
  • Месца выхаду: Менск
  • Катэгорыя: Культура
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Гэты праект – даніна павагі і дэманстрацыя любові да герояў беларускага музычнага нонканфармізму. Яго галоўная мэта – вылучыць асноўныя этапы разьвіцьця рок-н-ролу на Беларусі. І зрабіць гэта па магчымасьці аб’ектыўна. Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Беларускага Калегіюму
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org