- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ян Давід Голанд (1746 – 1827) Нямецка-польска-беларускі кампазітар. Актыўна працаваў у Гамбургу, Нясвіжы і Вільні. Аўтар першай беларускай оперы „Агатка, альбо Прыезд пана“ (1784 – прэм’ера ў Нясвіжы), шматлікіх песняў, сімфанічных твораў, оперы „Чужое багацце нікому ня служыць“, кантатаў. Бібліяграфічныя звесткі пра Яна Давіда Голанда змешчаны ў артыкулах: Nowak-Romanowicz A. Holland // Encyklopedia muzyczna. Kraków, 1994. T. 4; Subel J. J.D. Holland kompozytor nieznany. //Poradnik muzyczny. 1988. N 11 – 12; Дадзіёмава В.У. Ян Давід Голанд. Кароткі нарыс жыцця і творчасці. Мінск, 1977. – Т.К. “Беларуская Капэла” (Т.А. НАВТ РБ). Гульня бяз картаў альбо Гарманічныя забавы для пачаткоўцаў на фартэпіяна зь дзьвюма скрыпкамі з Дадаткам з духоўных песьняў. Выдадзена аркушамі Ёганам Давідам Голандам Гамбург, выдрукавана ў Міхаэля Хрысьціяна Бока Тэкст з нотамі i ноты бяз тэксту для чульлівых піяністаў, рознага роду, з Дадаткам духоўных песьняў, на музыку пакладзеных Ёганам Давідам Голандам,музычным дырэктарам высокага саборнага капітула Другое пашыранае і папраўленае выданьне Гамбург, 1781