be
html

Ля чужых берагоў

Альманах твораў беларускіх эміграцыйных паэтаў і пісьменьнікаў

Гэты адьманах быў, бадай, першай ластаўкай ад суайчыннікаў за мяжой, ад тых, каго метадычна называлі здраднікамі, уцекачамі. Людзі, якіх лёс па розных прычынах і ў выніку розных падзей закінуў далёка ад радзімы, насамрэч ніколі не перасталі быць беларусамі і патрыётамі сваёй Бацькаўшчыны. Выдавалі беларускія газеты, часопісы, а з часам і мастацкую літаратуру. Сама назва зборніка “Ля чужых берагоў” выразна падкрэслівае адносіны эмігрантаў да зямлі, куды іх закінуў лёс. У большасці твораў прасочваецца туга за Радзімай, сум, настальгія па мінулым, па роднай зямельцы, па бацькоўскай хаце, якая засталася далёка, і вярнуцца ў якую давядзецца не кожнаму, або амаль нікому. Усе творы, надрукаваныя ў альманаху друкаваліся раней на старонках перыядычных выданняў, а менавіта ў газеце “Бацькаўшчына”. У зборнік увайшлі лепшыя з лепшых.

Выдаўцы і выдавецтвы: Бацькаўшчына
  • Месца выхаду: Мюнхэн
  • Дата выхаду: 1955
  • Выдавец: Бацькаўшчына
  • Выдавецтва/ друкарня: Бацькаўшчына
  • Памеры: 240с., 25см
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура, Мэмуары
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг MiOKB, Каталёг БГТ
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 1421, MiOKB — 1227, 4966
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org