be

Малахоўскі Рагнед

Малахоўскі Рагнед

Малахоўскі Рагнед Юр’евіч нарадзіўся 5 верасня 1984 года ў пасёлку Сяймчан, Магаданскай вобласці (РФ) у сям’і мастака. У 1987 годзе разам з бацькамі і старэйшым братам вярнуўся на Радзіму ў Беларусь у Нарачанскі край (Мінская вобласць). Жыве ў в. Нарач.

Па нацыянальнасці – беларус. Веравызнанне – грэка-каталіцкае.

У 2002 годзе скончыў беларускамоўную Нарацкую СШ№2 (11 класаў).

У 2009 годзе скончыў факультэт фінансаў і банкаўскай справы Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта.

Працаваў грузчыкам, вадзіцелям-экспедытарам, выхавацелям у інтэрнаце, ахоўнікам гандлёвага цэнтра, фасадчыкам на будоўлі…

З 14 год займаецца лёгкай атлетыкай.

З 2006 года піша электронную музыку (гучала ў эфіры некаторых FM-радыёстанцый).

3 2006 года займаецца фотамастацтвам (праводзіліся фотавыставы ў Мінску і Лодзі (Польшча), фотапрацы публікаваліся ў перыядычных выданнях).

З 2003 года рэгулярна выступае з літаратурнымі творамі ў рэспубліканскай перыёдыцы (часопісы “Полымя”, “Дзеяслоў”, “Маладосць”, газеты “ЛіМ”, “СБ” і інш.), калектыўных зборніках і анталогіях. Вершы перакладаліся на рускую, балгарскую і інш. мовы.

Аўтар паэтычнага зборніка “Беражніца” (Мн., “Мастацкая літаратура”, 2005г.).

З 2006 года член ГА”Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

У 2007 годзе ўзнагароджаны дыпломам Саюза пісьменнікаў Беларусі “за вялікі ўклад у развіццё культуры і літаратуры Беларусі”.

У цяперашні час падрыхтаваныя да выхаду паэтычныя зборнікі “Клічнікі дажджу” і “Памяць вады”, а таксама фотаальбомы з вершамі “Маё Нарочча” і “Ragned”.

Малахоўскі Рагнед. Выданьні

Жыві!
pdf

Жыві!


Малахоўскі Рагнед

Рагнед Малахоўскі – сучасны малады паэт, які працуе ў рэчышчы класічных літаратурных традыцый. У зборніку “Жыві!” аўтар гарманічна сумяшчае тэмы кахання і любові да роднага краю, філасофскую лірыку і тэму творчасці. Яскрава выражанае пачуццё рытму і мелодыкі, гарманічная кампазіцыя зборніка не пакінуць... Болей »

У дзённай мітусні
pdf

У дзённай мітусні


Малахоўскі Рагнед

Кароткія філасофскія імпрэсіі Рагнеда Малахоўскага, створаныя “ў дзённай мітусні”, з’яўляюцца інтымнымі, асабістымі думкамі і перажываннямі маладога паэта. Нягледзячы на нетрадыцыйны стыль пісьма, кожны твор лёгка чытаецца, выразна зразумелы і пабуджае да роздуму. Ва ўяўленні чытача абавязкова з’явіцца... Болей »

Беражніца
pdf epub

Беражніца


Малахоўскі Рагнед

Ці існуе сучасная беларуская літаратура, ці зьявіся маладыя беларускія паэты пасьля цэлай плеяды велічных творцаў? Такія пытаньні паўстаюць пасьля таго, як пабачым тыя падручнікі што прапануюць сёньняшнія “адукатары”. Зборнік вершай Рагнеда Малахоўскага адказ на заявы пра “напісаньне ўсяго лепшага ў... Болей »

Літаратурнае прадмесце
pdf

Літаратурнае прадмесце

Зборнік да 10-годдзя суполкі «Літаратурнае прадмесце»
Рублеўская Людміла, Шніп Віктар - уклад.

Зборнік выдадзены да дзесяцігоддзя вядомай суполкі «Літаратурнае прадмесце». Творы, якія ўвайшлі ў яго, адносяцца да розных жанраў і стыляў: чытач знойдзе і авангардысцкія вершы, і класічныя санеты, аповеды з жыцця сучаснай моладзі і філософскія прыпавесці, сустрэнецца з пачынаючымі творцамі і з тымі... Болей »

Маладосць 3 (748) 2016
pdf

Маладосць 3 (748) 2016

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

Найпершае — гэта радзіма, маці, парог роднае хаты і падворак каля яе, зарослы пругкім румянкам, на які ўпершыню ступілі твае босыя ногі; малады садок у ружовай кіпені цвету, з гудам пчолаў у кронах і жоўтымі цёплымі сонейкамі малачаю ўнізе, каля самага твару. Найпершае — гэта адкрыццё роднага свету... Болей »

Дзеяслоў 77
pdf

Дзеяслоў 77

Літаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »

Маладосць 6 (715) 2013
pdf

Маладосць 6 (715) 2013

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

Зноўку паглядаю ў сваё сэрца — часам са страхам, часам з агідай, але звычайна — з маладушнасцю дый безнадзейнасцю. «Усе мы, хрышчаныя ў Ісуса Хрыста, у смерць Ягоную хрысціліся», — кажа апостал Павел. Што значыць хрысціцца ў смерць Хрыстову? Гэта значыць ісці за Ім «туды, куды б Ён ні пайшоў». А куды... Болей »

Полымя 12 (998) 2012
pdf

Полымя 12 (998) 2012

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

Напярэдадні навагодніх святаў у офісе фірмы «С…жань» было ажыўлена. Але гэтае ажыўленне паходзіла не так ад напружанай працы, як ад прадчування святочнага застолля, якое меліся наладзіць супрацоўнікі. Яны ўзрушана бегалі з кабінета ў кабінет, жартавалі, твары іх свяціліся. На ганку нехта несу-пынна курыў... Болей »

Маладосць 09 (706) 2012
pdf

Маладосць 09 (706) 2012

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

Большасць людзей ідэю існавання машыны часу не прымае. Ну і няхай сабе. А вось аўтарка артыкула пра Талачынскі Свята-Пакроўскі жаночы манастыр, сеўшы майскім ранкам 2012-га ў цягнік з эмблемай рэгіянальных ліній, праз дзве гадзіны апынулася ў зусім іншым часе. Ад 1604-га і да нашых дзён, пра ўніятаў... Болей »

Полымя 2 (988) 2012
pdf

Полымя 2 (988) 2012

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

АЎДЗЕЕНКА Генадзь, Апантаным рыфы не страшныя ВЫСОЦКІ Юліян, Двое з пякельнага бамбардзіроўшчыка. Дакументальная аповесць ГАРДЗЕЙ Віктар, Лань — рака паэтычная ГІГЕВІЧ Кацярына, Сваё слова дзецям і дарослым ЖУРАЎЛЁЎ Аркадзь, Салдацкая зорачка. Апавяданне КАРПАВА Людміла, Прызнанне... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org