be
html pdf

Сваякі

Гэтаму зборніку можна было б даць і іншае найменне. Напрыклад: „Дзядзькі, цётка і дзед”. Дык на дзядзькоў былі мы багаты, цётак і дзядоў таксама мелі. Ну, але ўсе гэтыя кроўныя повязі змяшчаюцца ў абранай назве. Нашы сваякі — з вялікай ніўскай сям’і. Заснаваў род паклоннік „Сонькі-залатаручкі” дзядзка Лявон, чалавек з лагоднай усмешкай і прыхільнік камічнага. Калі род узначаліў дзядзька Квас, родавай асаблівасцю стала з’едлівае высмейванне розных адмоўных з’яў. Не зважаючы на эпоху канструктыўнай крытыкі, дяздзька Квас дыктаваў свае законы і тыраніў нават нашых парнасцаў. Здабыў вялікую папулярнасць. Дзядзькавы прыхільнікі стварылі нават вакол яго асобы культ. — Дайце партрэт Кваса! — дамагаліся ад рэдакцыі. А як дасі, калі нікому яшчэ не ўдалося спартрэтаваць тырана. Паехаў і я з Міхасём Хмялеўскім у Малынку. Пад’ехалі пад Квасаў хутар, прасігналілі — цішыня. (Г. Валкавыцкі, Храністы часу, фрагмэнт)

Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная Рада Тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2000
  • Рэдактар: Валкавыцкі Георгій
  • Выдавец: Праграмная Рада Тыднёвіка Ніва
  • Памеры: 78с., 17см
  • ISBN: 83-911514-5-X
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2000 by Праграмная Рада Тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Каталёг MiOKB
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 1608, 744, MiOKB — 6738, 6739, 7544
  • Дадатковая даведка: Спонсары выдання: Ірэна і Зіновій Галёнкі — прапагандысты беларускай культуры. Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Праграмнай Рады Тыднёвіка Ніва
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org