- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
“Маленькі сшытак Лявона Вашка” - альманах аднаго аўтара. Падобная ініцыятыва мае сталую традыцыю - і “Мужыцкая праўда” Кастуся Каліноўскага, і “Крывіч” Вацлава Ластоўскага былі эксклюзіўным аўтарскім прадуктам. Сама Беларусь паўставала як індывідуалістычны праект, народжаны ў шляхецкіх засьценках ды “літ-хутарах”, — тканка культуры вынікала зь ідэальнай субстанцыі “сноў пра Беларусь”. Менавіта “сны” складаюць першы разьдзел “Маленькага сшытку Лявона Вашка”. Неспакойнае сьненьне ў мастоўскага аўтара, поўніцца яно акрутнымі сцэнамі зь беларускага літаратурнага жыцьця. Апошняе дае Лявону Вашко досыць матэрыялу для містычных развагаў на ягоную ўлюбёную тэму - “богадэманізам”. Містычны настрой знакавых пэрсон беларускай культуры - тэма для асобнай размовы. (С.Ш.)