- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Раздзелы “Маленькага сшытка Лявона Вашка” – не зусім звычайныя беларускаму вуху. Маю на ўвазе назвы раздзелаў: тайналічбы – проза, мовадзея – драматургія, ДУМНІЦТВА - літаратурна-крытычныя артыкулы, ТВОРААДГУКІ – рацэнзіі, Твораспакметы, СПАВЕШЧАННЕ – прамова, ВЕЧНАПАМЯЦЬ – апасмертка, ДЗЕЯЧАС – кроніка, Імёнапаказнік / Творапаказнік – словатворы, якімі перапоўнены сам сшытак. Гэта дадае прывабнасьці ў чытанні чытачу з выпрацаваным літаратурным густам, чытачу з вышэйшай паліцы. Так-так. Пісьменнікі з вышэйшай паліцы маюць сваіх чытачоў, таксама прафесіяналаў, якія дылектуюцца словам, сказам, думкаю. Чытаць – гэта таксама мастацтва. Творчасць лявона Вашко – для чытачоў з добрым густам. (Н.Г.)