- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
16 і 17 кастрычніка ў Любліне адбылася вельмі цікавая канферэнцыя, прысвечаная стану адносін паміж Польшчай і Беларуссю, паміж палякамі і беларусамі. Удзельнічалі ў ёй, апрача даследчыкаў з Польшчы, польскія дзеячы з Беларусі са старшынёй Саюза палякаў Беларусі Тадэвушам Кручкоўскім. З палякамі пра нацыянальныя... Болей »
Нядаўна выйшла друкам манаграфічнае апрацаванне маладога гісторыка Беластоцкага універсітэта Войцеха Сляшынскага, прысвечанае канцлагеру ў Картуз-Бярозе*. Гэтая ўстанова, створаная санацыйнымі ўладамі ў 1934 г., упамінаецца ва ўсіх падручніках па гісторыі, але большасць літаратуры на гэтую тэму паказвае... Болей »
Лозунг „праваслаўны паляк” беларускімі дзеячамі ўспрымаецца як праява канфармізму г.зв. „нашых”, якія не хочуць мець клопатаў у працы, пазбягаюць раздражняць шавіністычна настроеных суседзяў, не хочуць ускладняць жыцця сваім дзецям. Хаця — як вучаць у школьных падручніках — жывем сярод найбольш талерантнай... Болей »
Апошнім часам уся краіна жыве праблемай правільнага запаўнення фармуляраў, на аснове якіх польскія сяляне змогуць атрымаць еўрасаюзныя грошы. Курсы па адукацыі сялянства пачалі праводзіць нават некаторыя каталіцкія епіскапы. Аказваецца, прыбытковасць гаспадаркі будзе цяпер залежаць не ад вынікаў працы... Болей »
Мы тут ёсць, каб пазнаваць сваё мінулае і сваю беларускасць — так Андрэй Сцепанюк, намеснік дырэктара Бельскага беларускага ліцэя, прывітаў удзельнікаў VІІІ Дыскусійнага семінара, які адбыўся ў Бельску 15 лістапада пад лозунгам „Беларусы Бельшчыны”. „Як дрэву патрэбны карані, так чалавеку трэба ведаць... Болей »
У тэлебачанні некалькі тыдняў таму паказалі дакументальны фільм Агнешкі Арнольд пра Рамуальда Райса „Бурага”, забойцу амаль сотні мірных беларусаў, жыхароў Беласточчыны, зімой 1946 года. У фільме выступалі яго падначаленыя з Віленшчыны — салдаты Арміі Краёвай і з Беласточчыны — члены Нацыянальнага вайсковага... Болей »
Адзін з прафесараў Універсітэта ў Беластоку публічна сказаў: „Białoruś przecież nie należy do Europy”. Ці гэта быў жарт, ці гаварыў ён сур’ёзна ды прадстаўляў становішча ўсёй вучэльні — невядома, у кожным выпадку ніхто з прысутных, мясцовых вучоных, не стаў з ім спрачацца. Беларусь нават для польскай... Болей »
Ваяводская ўправа разаслала ўсім зацікаўленым праект „Закону аб нацыянальных і этнічных меншасцях і рэгіянальнай мове”. Закон рыхтуецца ўжо звыш дзесяці гадоў і ўсё паказвае, што яшчэ прынамсі столькі часу спатрэбіцца, каб парламент дэмакратычнай краіны, ад імя дэмакратычнага грамадства, вызначыў становішча... Болей »
Канец года заўсёды прымушае да нейкай рэфлексіі, заахвочвае глянуць назад і задумацца над сэнсам мінаючага часу. Шмат тых, якія з надзеяй віталі 2003 год, не дачакаліся яго заканчэння. Большасць у змаганні са штодзённымі праблемамі нават не заўважае як хутка ўцякаюць дні, месяцы і гады. Толькі калі сустракаем... Болей »
Больш за дзесяць гадоў парламент ІІІ Рэчы Паспалітай рыхтуе Закон аб нацыянальных меншасцях. Прадбачваецца ў ім магчымасць карыстання роднай мовай грамадзянамі няпольскай нацыянальнасці ў кантактах з лакальнымі ўладамі. Але пакуль гэты закон стане фактам, невядома ці будзе каму дэманстраваць сваю іншасць... Болей »
Мае знаёмыя, якія пры канцы васьмідзесятых гадоў пачыналі будаваць беластоцкі капіталізм на базары па вуліцы Бэма, а пасля сталі ўласнікамі будаўнічай фірмы, даўно пакінулі прыватны бізнэс. У 1994 годзе давалі яны працу для 38 чалавек, сумленна плацілі падатак і ўсе астатнія належнасці, якія фармальна... Болей »
Пасля падпісання ў 1921 г. паміж палякамі і саветамі Рыжскага дагавору і падзелу Беларусі і Украіны, сярод польскіх палітычных элітаў вялася інтэнсіўная дыскусія наконт палітыкі ў справе г.зв. крэсаў усходніх. Дыскусія ішла не ў справе асіміляваць ці не асіміляваць беларускае і ўкраінскае насельніцтва... Болей »
Студзеньскі „Przeglad Prawoslawny” апублікаваў нацыянальны склад насельніцтва некаторых гмін краіны на аснове перапісу ад 2002 года. Асабліва цікава выглядае нацыянальная структура гмін і паветаў Падляшскага ваяводства, калі параўноўваць вынікі апошняга перапісу з адпаведнымі данымі сабранымі дзяржаўнай... Болей »
У час халоднай вайны мяжу паміж савецкай і амерыканскай зонамі ўплываў у Еўропе называлі жалезнай заслонай. Перасячэнне гэтай мяжы патрабавала шмат захадаў, афармлення дзесяткаў дакументаў, доўгага чакання на рашэнні чэкістаў. Невялікі працэнт жадаючых мог атрымаць дазвол на праезд на другі бок жалезнай... Болей »
Здавалася мне, што скандаліст — гэта той, хто ўчыняе скандал, скандаліць. Але мінулагоднія падзеі, якія разгарнуліся пасля кантролю Беластоцкай дэлегатуры Найвышэйшай кантрольнай палаты ў нашай рэдакцыі паказалі, што можна атрымаць гэтую мянушку не скандаліўшы. Дастаткова апынуцца ў становішчы, калі... Болей »
Пасля пастановы Гарадской рады Супрасля ад 26 ліпеня 2003 г. аб перадачы катакомбаў Дабравешчанскаму манастыру здавалася, што справа ўрэшце набліжаецца да шчаслівага завяршэння. Але неўзабавае аказалася, што гэта толькі пачатак новага этапу блукання па пакутах. Дзеля выканання пастановы Рады неабходная... Болей »
Пасля ўвядзення візавага рэжыму ўдалося мне ўрэшце выбрацца ў Беларусь. Не быў я там амаль восем месяцаў. Цікава было як новая сітуацыя паўплывала на памежны рух. Структура кантрабанды тавараў не памянялася. У Польшчу беларусы вязуць папяросы і танныя імпартныя спіртныя напоі. Беларуская гарэлка, пасля... Болей »
У перадвелікапосную суботу 21 лютага ў спартзале „Влукняж” у Беластоку адбыўся гала-канцэрт ХІ Фестывалю „Беларуская песня”. Згаданая песня заняла звыш 80% часу мерапрыемства, саступаючы шмат часу палітыцы. Прашу ў чытачоў прабачэння за згаданую палітыку, але такая ў нас складваецца доля, што трэба пакланяцца... Болей »
Зараз пасля вайны ў новых межах Польшчы пражывала каля 20 працэнтаў людзей няпольскай нацыянальнасці. Найбольш немцаў, каля 3 мільёнаў. У 1945 г. кіруючыя краінай камуністы аб’явілі дзяржаву адзінаэтнічнай. Дактрыну вырашылі прымяніць на практыцы. Адных асімілявалі, іншых прымусілі эміграваць. Паводле... Болей »
За справай скандалу з газам шмат хто ўсведаміў сабе, што Беларусь нешта значыць у еўрапейскай эканоміцы. Раней цераз Беларусь праходзілі чужыя арміі, пакідаючы за сабой руіны, папялішчы і сотні тысяч ахвяр з ліку мясцовага насельніцтва. У другой палове ХХ стагоддзя на тэрыторыі Беларусі былі пракладзены... Болей »