- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Еўрапейскія гісторыі Лявона Вашка – еўрапейскія толькі з назвы, ну,і, магчыма, яшчэ з геаграфічнага палажэньня, бо Беларусь, як ні круці, геаграфічна знаходзіцца ў Еўропе. Магчыма, што еўрапейскія яны таму, бо надта ж караценькія, надта ж сціслыя, надта багата тэмаў даюць да ваабражэньня, да ўяўленьня. Наогул, лявон Вашко зьяўляецца сьпецыялістам у кароткай форме апавядання, любіць усё невялічкае, малагабарытнае. Можна яшчэ і інакш падыйсці да тае еўрапейскасці. Насамрэч, узровень творчасці Лявона Вашка нічым не саступае еўрапейскаму, а нават пазіцыянуе на самым вершку тае літаратуры. Толькі вось гістоыйі еўрапейскімі можа назваць чытач, а не сам аўтар, які па сваёй натуры вельмі сціплы чалавек. Таму ацэньваць еўрапейскасьць апавяданьняў – чытачу. Прыемнага чытаньня. (Н.Г.)